Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Славаччыны выступіла супраць дапамогі Ўкраіне з прычыны вынікаў парлямэнцкіх выбараў


Кіраўнікі Славаччыны і Ўкраіны Зузана Чапутава і Ўладзімір Зяленскі, Кіеў, 31 траўня 2022
Кіраўнікі Славаччыны і Ўкраіны Зузана Чапутава і Ўладзімір Зяленскі, Кіеў, 31 траўня 2022

Прэзыдэнтка Славаччыны Зузана Чапутава выступіла супраць перадачы новага пакета вайсковай дапамогі Ўкраіне, растлумачыўшы гэта пазыцыяй партыі, якая перамагла на выбарах і яшчэ не сфармавала ўрад.

Пра гэта паведамляе DW.

Паводле інфармацыі славацкага выданьня Dennik N, міністэрства абароны краіны разглядае магчымасьць перадаць Украіне яшчэ адзін пакет вайсковай дапамогі да фармаваньня новага ўраду.

Чапутава, якая з пачатку вайны актыўна падтрымлівае Ўкраіну, выступіла супраць перадачы дапамогі. Яе прадстаўнік Марцін Стрыжынец патлумачыў, што прэзыдэнтка такім чынам «паважае вынікі дэмакратычных выбараў». Партыя экс-прэм’ера Робэрта Фіца «Напрамак — сацыяльная дэмакратыя» (SMER-SD), якая перамагла на выбарах, абяцала «не даваць Украіне ніводнага патрона».

Чапутава лічыць, што ў сытуацыі, калі на выбарах большасьць галасоў атрымалі партыя Фіца і яшчэ некалькі малых партыяў, якія выступаюць супраць вайсковай дапамогі Ўкраіне, перадача дапамогі да фармаваньня новага ўраду стварыла б небясьпечны прэцэдэнт.

За партыю SMER-SD Фіца на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі на пачатку кастрычніка ў Славаччыне, прагаласавалі 22,9% выбаршчыкаў. «Прагрэсіўная Славаччына», якую ўзначальвае віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту Міхал Шымечка, набрала 17,9% галасоў, а «Голас» былога прэмʼер-міністра Пэтэра Пэлегрыні — 14,7%. Пяціадсоткавы барʼер пераадолелі яшчэ чатыры партыі, якія заручыліся падтрымкай ад 5,7% да 9% выбаршчыкаў.

Прэзыдэнтка краіны ўжо даручыла Фіца пачаць фармаваць урад. Шымечка, чыя партыя заняла другое месца, падкрэсьліў, што перамога SMER-SD — гэта «дрэнная навіна для Славаччыны», а калі Фіца здолее стварыць кааліцыю, усё стане «яшчэ горш».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG