З 22 па 26 верасьня на розных палігонах і ўчастках мясцовасьці, у асноўным на тэрыторыях Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей, у некалькі этапаў пройдуць манэўры ў рамках двухбаковага комплекснага вучэньня, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Ва Ўзброеных сілах Беларусі пройдзе двухбаковае комплекснае вучэньне.
«Мэта вучэньня — удасканаленьне ўзроўню гатоўнасьці органаў вайсковага кіраваньня апэратыўных абʼяднаньняў у забесьпячэньні бесьперапыннага кіраваньня падпарадкаванымі сіламі і сродкамі ў ходзе вядзеньня баявых дзеяньняў», — гаворыцца ў паведамленьні.
Манэўры пройдуць у некалькі этапаў з 22 па 26 верасьня на розных палігонах і ўчастках мясцовасьці, у асноўным на тэрыторыях Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей.
Раней намесьнік дзяржсакратара Савету бясьпекі Беларусі Павал Муравейка заявіў, што 20–26 верасьня ў Беларусі пройдуць маштабныя вайсковыя вучэньні; да якіх, акрамя войскаў, будуць прыцягвацца тэрытарыяльная абарона і народнае апалчэньне.
Сёлета ўпершыню Расея на тле сваёй агрэсіі супраць Украіны скасавала правядзеньне супольных зь Беларусьсю вучэньняў «Захад-2023».