Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь апярэдзіла Ўкраіну, якая ваюе, у росьце спажывецкіх цэнаў з пачатку году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь з паказьнікам 2,93% росту спажывецкіх цэнаў у студзені–жніўні 2023 году заняла 8-е месца на тэрыторыі былога СССР.

Пра гэта сьведчыць аналіз нацыянальных органаў статыстыкі.

Наперадзе ў росьце цэн за восем сёлетніх месяцаў апынуліся Казахстан (+6,6%), Кіргізстан (+5,5%), Эстонія (+4,6%), Узбэкістан (+3,84%), Расея (+3,7%), Малдова (+3,53%) і Таджыкістан (+3,2%).

Менш, чым у Беларусі, цэны вырасьлі ва Ўкраіне (+2,5%), Латвіі (+2,2%), Літве (+1,3%) і Азэрбайджане (+1,1%). У Грузіі зафіксавана зьніжэньне цэнаў на 0,6%, у Армэніі — на 3,2%.

У студзені, а таксама ў сакавіку–ліпені назапашаная інфляцыя (у параўнаньні зь леташнім сьнежнем) у Беларусі была ніжэйшая, чым ва Ўкраіне.

Па-ранейшаму не публікуе зьвестак аб дынаміцы цэнаў Туркмэністан. У самаабвешчаным Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сыстэму, цэны за студзень–жнівень павялічыліся на 3,5%, але ў агульнай статыстыцы гэта ня ўлічваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG