Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ў ААН: Расея амаль паглынула Беларусь


Уладзімер Зяленскі на трыбуне Генэральнай Асамблеі ААН, 19 верасьня 2023 г.
Уладзімер Зяленскі на трыбуне Генэральнай Асамблеі ААН, 19 верасьня 2023 г.

Расея «амаль паглынула Беларусь, відавочна пагражае Казахстану і краінам Балтыі», заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімер Зяленскі 19 верасьня ў Нью-Ёрку на 78-й сэсіі Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

«Мэта цяперашняй вайны [РФ] супраць Украіны — ператварыць нашу зямлю, людзей, рэсурсы ў зброю супраць вас, — зьвярнуўся ён да прадстаўнікоў краін сьвету. — Супраць міжнароднага парадку, заснаванага на правілах. Многія месцы ў зале Генасамблеі могуць спусьцець, калі Расея даможацца посьпеху ў сваім вераломстве і агрэсіі».

Зяленскі заклікаў міжнародную супольнасьць разам «стрымаць усе сродкі і спосабы вядзеньня вайны, якія мае агрэсар».

Паводле слоў прэзыдэнта Ўкраіны, Расея даказала, што яна больш, чым якая-небудзь іншая краіна, заслужыла ядзернае раззбраеньне. Разам з тым, падкрэсьліў украінскі лідэр, РФ таксама выкарыстоўвае ў якасьці зброі прадукты харчаваньня, дзяцей і энэргетыку.

«Глябальная архітэктура бясьпекі не прапануе ніякіх адказаў або абароны ад такіх падступных радыяцыйных пагрозаў, ніякай адказнасьці за гэта для радыяцыйных шантажыстаў дагэтуль няма, — дадаў Зяленскі. — Беларуская АЭС, завяршэньне якой набліжаецца да канца, узводзіцца пераважна за кошт расейскага крэдыту, паводле праекту і пад кантролем дзяржпарпарацыі «Расатам». Улады Літвы, сталіца якой знаходзіцца прыкладна за 50 кілямэтраў ад БелАЭС, лічаць гэты ядзерны абʼект небясьпечным і называюць «геапалітычнай зброяй».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG