Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн агучыў, як рэфармаваць Раду Бясьпекі ААН, каб прарваць блякаду Расеі


Джо Байдэн на трыбуне Генэральнай Асамблеі ААН
Джо Байдэн на трыбуне Генэральнай Асамблеі ААН

Выступаючы на Генэральнай Асамблеі ААН, прэзыдэнт ЗША прапанаваў пашырыць склад удзельнікаў Рады Бясьпекі і заклікаў мір згуртавацца для дапамогі Ўкраіне.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы на Генэральнай асамблеі ААН у аўторак, заклікаў рэфармаваць Раду Бясьпекі ААН і зноў выказаўся ў падтрымку Ўкраіны.

Як паведамляе DW, Байдэн сказаў, што менш буйныя ў эканамічным пляне дзяржавы павінны мець большы ўплыў і вагу ў міжнародных інстытутах. Менавіта таму, заявіў Байдэн, неабходна рэформа Рады Бясьпекі ААН і ўключэньне ў яе склад большай колькасьці сталых і нясталых чальцоў.

«Мы павінны быць у стане прарваць блякаду, якая занадта часта перашкаджае прагрэсу і блякуе кансэнсус у Радзе», — заявіў Байдэн.

Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш у сваім уступным слове таксама заклікаў да рэформы Рады Бясьпекі арганізацыі.

«Сьвет зьмяніўся, а нашы інстытуты — не. Мы ня можам эфэктыўна вырашаць праблемы сучаснасьці, калі інстытуты не адлюстроўваюць сьвет такім, які ён ёсьць. Замест рашэньня яны могуць стаць часткай праблем. Прыйшоў час зьмяніць шматбаковыя структуры, грунтуючыся на эканамічных і палітычных рэаліях ХХІ стагодзьдзя», — сказаў Гутэрыш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG