Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША даручыў пачаць расьсьледаваньне супраць Байдэна


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Палата прадстаўнікоў ЗША мае намер пачаць афіцыйнае расьсьледаваньне, вынікам якога можа стаць абвяшчэньне імпічмэнту прэзыдэнту краіны Джо Байдэну. Пра гэта заявіў сьпікер палаты, рэспубліканец Кэвін Макарці.

Як сказаў Макарці ў аўторак, расьсьледаваньне «засяродзіцца на абвінавачваньнях у злоўжываньні ўладай і карупцыі». Ён дадаў, што расьсьледаваньне заканадаўцаў ЗША нібыта паказала, што Байдэн хлусіў амэрыканцам, быццам ня ведае пра бізнэс чальцоў сям'і. Макарці падкрэсьлівае, што ў дачыненьні да кіраўніка дзяржавы існуюць «сурʼёзныя і вартыя даверу» падазрэньні.

Бі-бі-сі адзначае, што сябры Рэспубліканскай партыі расьсьледуюць дзеяньні прэзыдэнта-дэмакрата ад таго часу, як у студзені 2023 году ўзялі Палату прадстаўнікоў пад свой кантроль. Сумнеўнымі, у прыватнасьці, яны лічаць дзелавыя сувязі Хантэра Байдэна – сына 46-га прэзыдэнта ЗША. Слуханьні, якія дагэтуль арганізуюцца рэспубліканцамі, не знайшлі канкрэтных доказаў неправамерных дзеяньняў цяперашняга кіраўніка Белага дому.

У прэзыдэнцкай адміністрацыі пасьля анонсу расьсьледаваньня супраць Байдэна заявілі, што рэспубліканцы не прадставілі ніякіх доказаў правапарушэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG