Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ніколі не здавайцеся». Джо Байдэн у Вільні падтрымаў беларусаў, якія «працягваюць змагацца за свабоду»


Выступаючы 12 ліпеня ў Віленскім унівэрсытэце па выніках саміту NATO, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выказаў словы падтрымкі жыхарам Беларусі, Малдовы, Грузіі і «ўсіх краінаў, дзе працягваюць барацьбу за свабоду».

«Вы напэўна памятаеце — многія з вас — наколькі каштоўная наша свабода. Яна каштоўная для ўсіх людзей, усіх, ня толькі людзей ва Ўкраіне, Беларусі, Малдове, Грузіі і ва ўсіх краінах, дзе працягваюць барацьбу за свабоду і за тое, каб іх голас быў пачуты. Таму я кажу ўсім вам: працягвайце! Працягвайце ў тым жа духу!» — сказаў Джо Байдэн.

Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што галоўная думка ягонага выступу — «працягвайце змагацца».

«Мы не павінны забываць, наколькі гэта важна для ўсіх нас, і ніколі не здавацца. Мы змагаемся за лепшую будучыню. І, канечне, барацьба за свабоду — гэта ня справа аднаго дня ці году — гэта справа ўсяго жыцьця», — заявіў Байдэн.

Байдэн завяршыў свой выступ падзякай людзям, якія абараняюць правы і свабоды «ва Ўкраіне, тут, у любой краіне сьвету».

На выступе прэзыдэнта ЗША ў Віленскім унівэрсытэце прысутнічалі лідэр дэмакратычнай Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, яе дарадца Франак Вячорка, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту па міжнародных справах Валер Кавалеўскі. Яны сядзелі на трыбуне зь VIP-гасьцямі — прэмʼер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце і прэзыдэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG