Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч заявіў, што выдаваць пашпарты за мяжой забаранілі, каб уратаваць беларусаў ад рабства


Алег Гайдукевіч на трыбуне
Алег Гайдукевіч на трыбуне

Кіраўнік лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч у эфіры афіцыйнай тэлевізіі Беларусі выказаўся наконт указу Лукашэнкі, які забараняе выдачу пашпартоў беларусам у дыпляматычных місіях

«Ня трэба расказваць казкі, што мы там спрабуем кагосьці ўшчаміць. Не, мы ратуем, — заявіў Гайдукевіч. — Паважаныя беларусы, якія цяпер знаходзяцца за мяжой, вы там ніхто і нікім ніколі ня будзеце».

Гайдукевіч скептычна ацаніў ідэю пашпартоў новай Беларусі, зь якой выступіў Пераходны кабінэт, і сказаў, што ўсіх украінцаў у Польшчы «хутка пагоняць на фронт».

«А вы наступныя, — папярэдзіў Гайдукевіч беларусаў. — Мы вас ратуем. Неадкладна бярыце пашпарты свае пратэрмінаваныя, паперкі атрымлівайце ў консульстве аб тым, што вы вяртаецеся ў Беларусь, і бяжыце сюды. Радзіма чакае вас. Ня трэба баяцца. Лепш тут турма, чым сьмерць, чым рабства. Вас жа нявольнікамі жадаюць зрабіць. Вам дадуць якую-небудзь паперку— і вы будзеце ў гэтай Польшчы гарбаціцца да канца жыцьця. Вы ніхто будзеце, вы ня выедзеце ні ў адну краіну».

  • 4 верасьня апублікавалі ўказ Лукашэнкі, які значна абмежаваў у правах беларусаў замежжа. Цяпер яны не атрымаюць дакумэнтаў (у тым ліку і пашпарта) і не аформяць даверанасьці па-за межамі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG