Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Эрдаган не прыйшлі да пагадненьня па збожжавай угодзе


Рэджэп Эрдаган і Ўладзімір Пуцін у Сочы, 4 верасьня 2023 году
Рэджэп Эрдаган і Ўладзімір Пуцін у Сочы, 4 верасьня 2023 году

Прэзыдэнты Расеі — Уладзімір Пуцін і Турэччыны — Рэджэп Эрдаган правялі ў панядзелак перамовы ў Сочы. Па выніку сустрэчы не было падпісана ніякіх дакумэнтаў.

Перамовы ў пашыраным складзе доўжыліся паўтары гадзіны. Як зазначае прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў, далей кіраўнікі дзяржаў «мелі зносіны сам-насам». Ён назваў перамовы «вельмі канструктыўнымі».

На сустрэчы, сярод іншага, абмяркоўвалася так званая збожжавая ўгода і вайна ва Ўкраіне. Перамовы кіраўнікоў Турэччыны і Расеі доўжыліся каля трох гадзін. Пасьля іх заканчэньня Пуцін і Эрдаган далі сумесную прэс-канфэрэнцыю.

Пагадненьне аб аднаўленьні збожжавай зьдзелкі не было дасягнута. Уладзімір Пуцін заявіў, што краіны Захаду «падманвалі» Расею наконт чарнаморскай ініцыятывы і «проста вымусілі» Маскву выйсьці з угоды. Тым ня менш, паводле слоў расейскага прэзыдэнта, Расея гатовая «рэанімаваць» пагадненьне, калі партнэры выканаюць прапанаваныя Расеяй умовы. Да гэтых умоў, як паведамлялася раней, адносяцца падключэньне Рассельгасбанку да сыстэмы SWIFT, аднаўленьне паставак імпартных запчастак для сельскагаспадарчай тэхнікі, разблякаваньне транспартнай лягістыкі і страхаваньня, аднаўленьне працы аміякаправоду «Тальяці — Адэса» і размарозка актываў расейскіх кампаній, якія трапілі пад санкцыі.

Пуцін таксама абвінаваціў Украіну (ён ня вымавіў назвы краіны, назваўшы яе «іншым бокам») у тым, што яна выкарыстоўвала бясьпечны калідор у Чорным моры ў ваенных мэтах — у прыватнасьці, для нападаў украінскіх бесьпілётнікаў на газаправод «Турэцкая плынь». Украіна гэта адмаўляе.

Пуцін заявіў, што Расея гатовая паставіць да 1 мільёна тон збожжа па прэфэрэнцыйнай цане праз Турэччыну ў найбяднейшыя краіны. У гэтым Масква разьлічвае таксама на дапамогу з боку Катару.

Рэджэп Эрдаган сказаў, што Турэччына гатовая выступаць пасярэднікам у перамовах з Украінай. Таксама ён паведаміў, што дасягнутыя дамоўленасьці аб сумесным з Расеяй будаўніцтве яшчэ адной АЭС у Сінопе і аб тым, што перамовы па збожжавай угодзе будуць працягнутыя.

Пуцін таксама чарговы раз заявіў, што ўкраінскі контранаступ «праваліўся», а на словы Эрдагана, што Турэччына гатовая стаць пасярэднікам паміж Масквой і Кіевам, адказаў, што цэніць гэта, але пакуль няма ніякіх мірных ініцыятыў, якія былі б узгодненыя з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG