Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Турэччыны перад сваім візытам у Маскву зноў заявіў, што не падтрымлівае анэксію Расеяй Крыму


Першы саміт форуму «Крымская плятформа» ў Кіеве, 23 жніўня 2021 году
Першы саміт форуму «Крымская плятформа» ў Кіеве, 23 жніўня 2021 году

Ва Ўкраіне праходзіць трэці саміт «Крымская плятформа», у якім бяруць удзел прадстаўнікі больш за 60 краін сьвету. Прэзыдэнт Турэччыны зьвярнуўся да ўдзельнікаў празь відэасувязь.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган чарговым разам прадэманстраваў пасьлядоўную пазыцыю непрызнаньня анэксіі Расеяй украінскага Крыму ў 2014 годзе.

«Турцыя не прызнае анэксіі Крыму і ад пачатку займала гэтую пазыцыю. Мы працягваем падтрымліваць тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны», — заявіў Рэджэп Таіп Эрдаган.

Прэзыдэнт Турэччыны заявіў аб зацікаўленасьці, каб крымскія татары жылі ва ўмовах бясьпекі і дабрабыту. Ён падкрэсьліў, што будзе працягваць мэдыяцыю па аднаўленьні бясьпекі ў Чорным моры і аднаўленьні збожжавай ініцыятывы.

Расея і Турэччына анансавалі сустрэчу Рэджэпа Таіпа Эрдагана і Ўладзіміра Пуціна найбліжэйшым часам. Спачатку абмяркоўвалася імавернасьць візыту расейскага прэзыдэнта ў Турэччыну, а пазьней — Эрдагана ў Маскву.

У трэцім саміце «Крымская плятформа» удзельнічаюць прадстаўнікі больш за 60 краін сьвету, у тым ліку на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Сярод іх — прэзыдэнты Партугаліі (ён упершыню наведаў Украіну. — РС), Польшчы, Літвы, Вугоршчыны, а таксама прэм’ер-міністры Малдовы, Фінляндыі і іншых краін. Празь відэасувязь да ўдзельнікаў зьвярнуліся кіраўнікі Эўразьвязу.

Форум «Крымская плятформа» створаны ў 2021 годзе, каб распрацоўваць стратэгію дэакупацыі Крыму, анэксаванага Расеяй у 2014 годзе. У 2021 годзе ў ім удзельнічалі прадстаўнікі 47 замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG