Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Літвы рыхтуе прапанову закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю


Памежны пераход Лаварышкі на мяжы зь Беларусьсю
Памежны пераход Лаварышкі на мяжы зь Беларусьсю

У дадатак да двух ужо закрытых Літва плянуе закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю.

МУС Літвы рыхтуе прапанову закрыць яшчэ два, пра гэта паведаміла міністар унутраных спраў краіны Агне Білатайце, піша BNS.
МУС прапануе закрыць яшчэ два пункты.

Гэта памежныя пункты «Лаварышкі» (з беларускага боку «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»), — паведаміла Агне Білатайце на сустрэчы з калегамі з краін Балтыі і Польшчы ў Варшаве ў 28 жніўня.

«На дадзены момант такая прапанова ўнесеная. Яна павінна быць разгледжаная, усе працэдуры завершаныя і, відаць, пасьля разгляду і прыняцьця рашэньня гэта павінна быць зроблена ў бліжэйшы час», — сказала Білатайтэ.

18 жніўня Літва закрыла два з шасьці памежных пераходаў зь Беларусьсю — Шумск/Лоша і Цьверач/Відзы.

  • У выпадку іх закрыцьця працоўнымі застануцца два пераходы:
  • «Салечнікі» — зь беларускага боку «Беняконі»,
  • «Меднікі» — зь беларускага боку «Каменны Лог».

Мапа памежных пераходаў Беларусі, закрытых і адкрытых
Мапа памежных пераходаў Беларусі, закрытых і адкрытых

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG