Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт запусьціў пілётны праект, каб да восені 2024 году стварыць аднолькавую для ўсіх школьнікаў форму, расказала амесьніца старшыні камітэту адукацыі Людміла Барысенка.
У гутарцы зь дзяржаўным выданьнем «Минск-новости» яна сказала, што плянуецца стварыць 5-10 мадэляў адзінай школьнай формы.
У рабочую групу для стварэньня ўніформы ўключаць прадстаўнікоў школаў і «Беллёгпраму». На форме будзе чырвона-зялёная сымболіка, якая, на думку ідэолягаў, дапаможа дзецям усьвядоміць «сваю прыналежнасьць да гэтай дзяржавы».