У Менску на аўкцыён зноў выставілі чатырохпакаёвую кватэру, у якой раней была зарэгістраваная спартоўка Аляксандра Герасіменя.
Як заўважыла выданьне «Люстэрка», адпаведную абвестку разьмясьцілі сайце «БелЮрЗабесьпячэньне».
Мінулым разам аўкцыён, які праходзіў 19 жніўня, не адбыўся, бо не знайшлося ахвочых набыць гэтую нерухомасьць.
Паводле спартоўкі, кватэра належала ня ёй, а ейнаму сваяку, але была арыштаваная разам зь іншай маёмасьцю яшчэ ў 2022 годзе, калі Герасіменю завочна асудзілі.
Тады спартоўцаў Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна асудзілі на 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці і буйнымі штрафамі.
Аляксандра Герасіменя знаходзіцца за мяжой.
Форум