Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: зьнікла сувязь з палітзьняволеным інвалідам Уладзімерам Гундарам


Уладзімер Гундар, архіўнае фота 2016 году
Уладзімер Гундар, архіўнае фота 2016 году

Па стане на 26 жніўня, у Беларусі 1489 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Як стала вядома ад родных, палітзьняволены Уладзімер Гундар не выходзіць на сувязь зь сям’ёй з 3 жніўня. У гэты дзень ён патэлефанаваў жонцы, яны паразмаўлялі і з той пары нічога няма: ні лістоў, ні званкоў, паведамляе «Вясна».

Маўчаньне вельмі непакоіць блізкіх, бо да 3 жніўня лісты прыходзілі рэгулярна праз 2 дні. Званок у калёнію нічога не праясьніў — там адказалі, што нічога ня могуць сказаць пра тое, дзе Ўладзімер.

Родныя мяркуюць, што мужчыну маглі адправіць у ШЫЗА. Вядома, што дасланая палітвязьню 7 жніўня бандэроль вярнулася назад родным празь 10 дзён.

Уладзімер Гундар — фігурант так званай «справы аб тэрарызьме», у якой таксама асудзілі прадпрымальніка і праваабаронцу з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча. Як і Аўтуховіч, Гундар не прызнаў віны. Гундара асудзілі на 20 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Праваабаронцы прызналі Ўладзімера Гундара палітвязьнем.

Мужчына мае інваліднасьць праз адсутнасьць адной нагі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG