Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Уладзімер Гундар паведаміў сваякам пра пагрозы з боку іншых зьняволеных


Уладзімер Гундар, архіўнае фота
Уладзімер Гундар, архіўнае фота

У Беларусі 1496 палітвязьняў, паводле падлікаў праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы лічаць, што палітвязьняў у краіне больш.

Уладзімер Гундар гаворыць пра пагрозы ў калёніі

Палітзьняволены з інваліднасьцю Ўладзімер Гундар 3 жніўня ўпершыню пазваніў з бабруйскай калёніі сваякам, паведаміла BPN крыніца, якая пажадала застацца неназванай. Паводле суразмоўцы, 63-гадовы Гундар ня скардзіўся на ўмовы ўтрыманьня, яму хапае ежы, зараз ён шмат бывае на дварэ, піша і чытае там.

«Аднак ён расказаў сваякам, што двое крымінальных зьняволеных да яго чэпяцца, пагражаюць ажно да пабіцьця. Гэта Яўген Е. і Віталь Р.», — адзначыў знаёмы з сытуацыяй. Прычыны пагрозаў пакуль невядомыя.

Суразмоўца паведаміў, што Гундар заўважна схуднеў. Як вядома, ён перасоўваецца на мыліцах, у яго няма нагі.

Крыніца таксама адзначыла, што асуджаныя маюць інфармацыю з волі, ведаюць пра сьмерць мастака Алеся Пушкіна, пра некаторыя падзеі ва Ўкраіне і памежнае здарэньне з удзелам беларускіх верталётаў.

У траўні 2021 году Берасьцейскі абласны суд прысудзиў актывісту з Баранавічаў 3 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле артыкулу аб «гвалце ў дачыненьні службовай асобы» (арт. 366 КК).

Пазьней палітвязень стаў фігурантам «справы Аўтуховіча», у рамках якой яму спачатку інкрымінавалі «тэрарызм». 17 кастрычніка 2022 году Горадзенскі абласны суд асудзіў яго на 18 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, але паводле іншых крымінальных артыкулаў — за «стварэньне злачыннай арганізацыі» (ч. 1 арт. 285) і «замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357).

У красавіку 2023 году Гундара асудзілі трэці раз — на 2,5 года за «абразу» пракурора (арт. 369). З улікам мінулых выракаў канчатковым пакараньнем стала зьняволеньне на 20 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG