Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На борце «Белавія», які ляцеў з Расеі, адбылася разгермэтызацыя. У Менску самалёт сустракалі экстраныя службы


Самалёт «Белавія». Ілюстрацыйнае фота
Самалёт «Белавія». Ілюстрацыйнае фота

У самалёце «Белавія», які рухаўся з расейскага Екацярынбургу, адбылася разгермэтызацыя. У аэрапорце борт сустракалі экстраныя службы, паведамляе «Зеркало».

19 жніўня з Екацярынбургу самалёт вылецеў у 10.07 па менскім часе. У 14.27, калі самалёт усё яшчэ знаходзіўся ў зоне адказнасьці Маскоўскага рэгіянальнага цэнтру Адзінай сыстэмы арганізацыі паветранага руху, капітан паветранага судна далажыў аб разгермэтызацыі і запрасіў аварыйнага зьніжэньня. Капітан прыняў рашэньне ісьці на аэрадром прызначэньня, вынікае з дадзеных сэрвісу маніторынгу авіяінцыдэнтаў.

Борт пасьпяхова прызямліўся ў Менску ў 17.56. Як расказаў «Зеркалу» чытач, самалёт сустракалі аварыйныя службы і хуткія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG