Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядомай прычына тэрміновай пасадкі ў Віцебску самалёта Масква – Менск


Самалёт «Белавія», архіўнае фота
Самалёт «Белавія», архіўнае фота

Аднаму з пасажыраў стала кепска падчас палёту.

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў камэнтары дзяржаўнаму агенцтву БелТА, дзіця на борце адчула сябе кепска, і самалёт давялося пасадзіць у незаплянаваным месцы. У Віцебску дзіця шпіталізавалі, самалёт дазаправіўся і паляцеў да Менску.

Хуткая дапамога даставіла непаўналетняга пасажыра ў абласны дзіцячы клінічны цэнтар, дзе яму аказалі мэдычную дапамогу. Стан дзіцяці здавальняльны.

Пазьней віцебскія лекары ўдакладнілі, што дзяўчынку шпіталізавалі ў Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтар праз затрымку дыханьня на тле павышэньня тэмпэратуры. Такія сытуацыі магчымыя ў выпадку віруснай інфэкцыі.

Самалёт кампаніі «Белавія» ляцеў з расейскай сталіцы Масквы ў сталіцу Беларусі Менск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG