Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьце прыбыў расейскі эшалён з удзельнікамі манэўраў АДКБ «Узаемадзеяньне-2023»


Фота прыбыцьця расейскіх вайскоўцаў з афіцыйнага тэлеграм-каналу 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады
Фота прыбыцьця расейскіх вайскоўцаў з афіцыйнага тэлеграм-каналу 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады

У Берасьце прыбыў эшалён з вайскоўцамі Ўзброеных сіл Расеі, якія будуць удзельнічаць у манэўрах з Калектыўнымі сіламі апэратыўнага рэагаваньня Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) «Узаемадзеяньне-2023».

Тэлеграм-канал 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады апублікаваў фатаздымкі сустрэчы расейскага кантынгенту і паведаміў, што вайскоўцы разгружаюцца на чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы.

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» са спасылкай на ўласныя дадзеныя паведаміў, што расейцы прыбылі 18 жніўня. Сьцьвярджаецца, што часткова манэўры пройдуць на Берасьцейскім палігоне, дзе расейскія вайскоўцы будуць знаходзіцца да 9 верасьня.

  • 10 жніўня начальнік дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Беларусі Валеры Равенка напісаў у «Твітары», што «на адрас усіх дзяржаваў — удзельніц АБСЭ накіраванае апавяшчэньне пра самае буйное мерапрыемства вайсковай дзейнасьці ў 2023 годзе, заплянаванае да правядзеньня ў верасьні».
  • 1–6 верасьня на тэрыторыі Беларусі пройдзе апэратыўна-стратэгічны комплекс вучэньняў Калектыўных сіл АДКБ «Баявое братэрства — 2023». У рамках яго заплянаваныя манэўры «Узаемадзеяньне» (сумеснае ўрэгуляваньне крызіснай сытуацыі ў зоне адказнасьці АДКБ ва Ўсходняй Эўропе), «Пошук» (узаемадзеяньне выведак), «Эшалён» (дзеяньні сіл і сродкаў матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня), «Бар’ер» (праца сумесна фармаваньня радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны і мэдыцынскага забесьпячэньня) і «Скала» (дзеяньні ратавальнікаў краін АДКБ пры ядзернай аварыі).
  • На прэс-канфэрэнцыі 14 лютага начальнік абʼяднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў заявіў, што будучыя вучэньні на тэрыторыі Беларусі «ня маюць ніякіх мэтаў, акрамя трэніровачных».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG