Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь папярэдзіла АБСЭ аб правядзеньні «самага буйнога вайсковага мерапрыемства» ў верасьні


Выконваючы свае абавязаньні ў рамках Венскага дакумэнту 2011 году, Менск папярэдзіў АБСЭ, што ў верасні ў Беларусі пройдзе буйное мерапрыемства ў вайсковай сфэры, заявіў начальнік упраўленьня міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Валеры Равенка.

«На адрас усіх дзяржаваў — удзельніц АБСЭ накіраванае апавяшчэньне пра самае буйное мерапрыемства вайсковай дзейнасьці ў 2023 годзе, заплянаванае да правядзеньня ў верасьні», — напісаў ён у Твітэры.

Таксама ён абвінаваціў Польшчу ў «ігнараваньні прапановы Беларусі аб аднаўленьні дыялёгу ў вайсковай сфэры», «ухіленьні ад тлумачэньня рэальных мэтаў незвычайнай вайсковай дзейнасьці ля беларускай мяжы» і «беспадстаўным нарошчваньні польскіх сілаў і сродкаў» на мяжы.

  • Падчас разьмяшчэньня «вагнэраўцаў» у Беларусі і росту колькасьці выпадкаў незаконнага перасячэньня мяжы мігрантамі Польшча апошнім часам актыўна ўмацоўвае мяжу зь Беларусьсю. Напярэдадні Польшча заявіла, што накіравала да мяжы яшчэ 2 тысячы вайскоўцаў. Пасьля іх прыбыцьця прымежная групоўка будзе налічваць 4 тысячы чалавек. Яшчэ 6 тысяч польскіх вайскоўцаў будуць у рэзэрве.
  • Свае межы зь Беларусьсю ўмацавалі таксама Літва і Латвія.
  • 1–6 верасьня на тэрыторыі Беларусі пройдзе апэратыўна-стратэгічны комплекс вучэньняў Калектыўных сіл Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы «Баявое братэрства — 2023». У ім заплянаваныя манэўры «Ўзаемадзеяньне» (сумеснае ўрэгуляваньне крызіснай сытуацыі ў зоне адказнасьці АДКБ ўва Ўсходняй Эўропе), «Пошук» (узаемадзеяньне выведак), «Эшалён» (дзеяньні сілаў і сродкаў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэньня), «Бар’ер» (сумесная праца фармаваньня радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны і мэдычнага забесьпячэньня) і «Скала» (дзеяньні ратавальнікаў краін АДКБ пры ядзернай аварыі).
  • На прэс-канфэрэнцыі 14 лютага начальнік абʼяднанага штабу АДКБ Анатоль Сідараў заявіў, што будучыя вучэньні на тэрыторыі Беларусі не маюць ніякіх мэтаў, акрамя трэнавальных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG