Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Літвы падрыхтаваў праект пастановы аб закрыцьці з 15 жніўня двух пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю


На літоўска-беларускай мяжы
На літоўска-беларускай мяжы

У разе патрэбы тры дзяржавы Эўразьвязу закрыюць межы зь Беларусьсю, якая сёньня ёсьць хаўрусьніцай Расеі.

Прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце расказала пра гэта інфармацыйнаму агенцтву BNS. Пры гэтым яна не абяцае, што плян закрыцьця межаў і рашэньне аб закрыцьці будуць шырока распаўсюджваць, але калі закрыцьцё адбудзецца, раскажуць падрабязнасьці.

«Трэба зразумець вельмі простую рэч, што ужо вельмі даўно ўрад ня раіць ехаць у Беларусь. Нягледзячы на гэта, ёсьць пэўная колькасьць людзей, якія не пільнуюцца гэтай рэкамэндацыі або маюць для гэтага асаблівыя прычыны, і гэтая інфраструктура цяпер, на наш погляд, проста залішняя паводле геапалітычнай вагі. Пасьля закрыцьця пунктаў праца будзе наўпрост засяроджаная ў тых пунктах, празь якія ідзе і частка камэрцыйнага транспарту».

Пазьней стала вядома, што ўрад Літвы падрыхтаваў праект пастановы аб закрыцьці з 15 жніўня двух пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю. Гэта пункты пропуску «Шумск» («Лоша» зь беларускага боку) і «Цьверач» (зь беларускага боку — «Відзы»).

Шыманіце не камэнтавала шырока асьцярогі літоўскіх уладаў ад перабываньня на беларускай тэрыторыі наймітаў расейскай ПВК «Вагнэр». Але адзначыла, што сам гэты факт не дае расслабляцца ўладам Літвы. Раней Польшча перакінула дадатковыя сілы вайскоўцаў менавіта праз прыбыцьцё «вагнэраўцаў» у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG