Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі вызначылі, як беларусы маюць паведаміць пра грамадзянства замежнай дзяржавы або дазвол на жыхарства ў ёй


Паводле новай пастановы, паведамляць трэба і пра наяўнасьць карты паляка
Паводле новай пастановы, паведамляць трэба і пра наяўнасьць карты паляка

Згодна з новым законам, грамадзяне Беларусі маюць некалькі магчымасьцяў заявіць пра другое грамадзянства, дазвол на жыхарства або іншыя «дакумэнтах замежных дзяржаваў, якія даюць права на льготы і перавагі».

Парадак інфармваньня вызначаны ў сумеснай пастанове МУС і МЗС, якая зьявілася на Нацыянальным праўным партале і ўжо набыла моц.

Інфармацыю можна падаць праз адзіны партал электронных паслуг (platform.gov.by), асабіста прыйсьці ў органы ўнутраных справаў або дыпляматычнай службы, а таксама праз інфармацыйную сыстэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў.

Калі ж няма тэхнічнай магчымасьці падаць інфармацыю такім чынам, можна даслаць ліст у дыпляматычнае прадстаўніцтва электроннаю поштаю, абавязкова ў дамэнным імені mfa.gov.by.

Можна накіраваць і пісьмовы зварот у орган унутраных справаў ці дыпляматычнай службы. Ад заяўніка чакаюць дзьвюх папераў: запоўненага апавяшчэньня і копіі старонак замежнага дакумэнту. Падаваць такія зьвесткі трэба і пра дзяцей.

11 ліпеня набыла моц новая рэдакцыя закону «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусі». Дакумэнт, сярод іншага, прадугледжвае, што беларусы абавязаны паведамляць пра наяўнасьць у іх замежнага дазволу на жыхарства або дакумэнтаў на льготы ў іншай дзяржаве.

Адказнасьці за невыкананьне гэтага патрабаваньня пакуль няма. За першыя 10 дзён дзеяньня абноўленай рэдакцыі закону ў міліцыю пра сябе паведамілі толькі каля 100 чалавек.

Пры звароце ў консульствы Беларусі па абмен пашпарту грамадзянін Беларусі мусіць запоўніць адпаведнае паведамленьне аб відзе на жыхарства (сталым або часовым) і стаць на консульскі ўлік. Супрацоўнікі консульстваў робяць копію замежнага дакумэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG