Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Беларусі адмаўляе, што беларускія верталёты перасеклі польскую мяжу. У МЗС выклікалі часовага паверанага Польшчы


Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусі 2 жніўня зноў заявіла, што беларускія верталёты не парушалі дзяржаўнай мяжы Польшчы і што польскі верталёт 1 жніўня наблізіўся да мяжы больш за беларускія.

«Дадзеныя аб’ектыўнага кантролю пацьвярджаюць адсутнасьць якіх-небудзь падставаў для абвінавачаньня ў парушэньні дзяржаўнай мяжы. Верталёты Рэспублікі Беларусь выконвалі палёты на вышыні 150-200 мэтраў, а траекторыя палётаў не набліжалася бліжэй за 1900 мэтраў да дзяржаўнай мяжы. Пры гэтым у той жа дзень польскі верталёт Мі-2 выконваў палёт за 200 мэтраў ад нашай мяжы, што пацьверджана дадзенымі кантролю радыёлякацыйных станцый», — гаворыцца ў заяве Мінабароны Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікала часовага паверанага ў справах Польшчы. Польскаму дыплямату ўказалі на неабходнасьць дыялёгу для дээскаляцыі «і без таго няпростай сытуацыі ў двухбаковых адносінах» і заклікалі «не нагнятаць сытуацыю і не выкарыстоўваць яе для мілітарызацыі памежнай прасторы», паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

  • Удзень 1 жніўня жыхары памежнай Белавежы паведамілі ў сацыяльных сетках, што ў паветраную прастору краіны заляцелі два беларускія гелікоптэры Мі-8 і Мі-24.
  • Пасьля першых паведамленьняў пра гэта Мінабароны Польшчы абвяргала залёт верталётаў на польскую тэрыторыю, але пазьней прызнала: два беларускія верталёты парушылі дзяржаўную мяжу на вельмі малой вышыні і заляцелі на польскую тэрыторыю ў раёне Белавежы, таму радары іх не пабачылі. У ведамстве адзначылі, што беларускі бок раней праінфармаваў Польшчу аб вучэньнях.
  • Пра інцыдэнт праінфармавалі NATO.
  • Мінабароны Беларусі назвалі абвінавачаньні ў парушэньні мяжы Польшчы верталётамі Мі-24 і Мі-8 беларускіх ВПС і войскаў СПА «надуманымі».
  • 1 жніўня часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы, дзе яму заявілі рашучы пратэст праз інцыдэнт зь беларускімі гелікоптэрамі, якія 1 жніўня парушылі паветраную прастору краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG