Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК прымусіў беларуса зьвесьці татуіроўку з цытатай Янкі Купалы


Скрыншот зь відэа сілавікоў
Скрыншот зь відэа сілавікоў

ГУБАЗіК прымусіў мужчыну зьвесьці татуіроўку з радком «Ня быць скотам» зь верша «Хто ты гэткі?» клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманьне мужчыны, які меў татуіроўкі «Ня быць скотам» і «БТ убивает». Сілавікі назвалі іх «не забароненымі, але зь відавочным пратэставым душком з памыйнай творчасьці аднаго зьбеглага наркамана».

У канцы відэа паказваецца, што мужчына быў вымушаны зьвесьці татуіроўкі.

Беларусаў сталі ўсё часьцей затрымліваць за татуіроўкі «пратэставага» зьместу, а апошнім часам сілавікі пачалі прымушаць іх перакрываць ці наагул зводзіць такія татуіроўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG