Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дачку журналіста Зьмітра Лупача завялі крымінальную справу, яе ўзялі пад варту


Беларускі міліцыянт з кайданкамі. Ілюстрацыйнае фота
Беларускі міліцыянт з кайданкамі. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Як стала вядома «Віцебскай Вясьне», яшчэ на пачатку траўня глыбоцкія міліцыянты амаль апоўначы затрымалі дачку журналіста Зьмітра Лупача Сьвятлану. У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам зь сябрамі, міліцыянты прыехалі падчас іх адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, але пасьля выпусьцілі і пакінулі ў міліцыі адну Сьвятлану.

Судзьдзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч 3 траўня пакараў яе спачатку 10 днямі арышту паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасьля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыне прысудзілі яшчэ 25 базавых велічыняў штрафу. Пазьней Сьвятлану перавялі ў Віцебскае СІЗА, ёй інкрымінуюць арт. 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Глыбоцкі журналіст Зьміцер Лупач зьехаў зь Беларусі ў ліпені 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG