Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усебеларускі народны сход зможа высылаць беларускіх вайскоўцаў за мяжу. Калі гэта прапануе Лукашэнка


Усебеларускі народны сход. 2021 год
Усебеларускі народны сход. 2021 год

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі апублікавалі дакумэнт, які вызначае паўнамоцтвы Ўсебеларускага народнага сходу ў сфэры абароны.

Такім чынам улады прыводзяць у адпаведнасьць з законам «Аб Усебеларускім народным сходзе» іншыя прававыя акты. Той дакумэнт Лукашэнка падпісаў яшчэ ў лютым гэтага году. Там фігуруе фармулёўка «Паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу ў галіне абароны».

УНС цяпер будзе зацьвярджаць Ваенную дактрыну, Канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі. Акрамя таго, Усебеларускі народны сход мае права ўвесьці на тэрыторыі Беларусі надзвычайнае або ваеннае становішча «пры наяўнасьці падстаў, прадугледжаных Канстытуцыяй».

Па прапанове Лукашэнкі, як гаворыцца ў дакумэнце, УНС можа прыняць рашэньне аб магчымасьці накіраваньня ваеннаслужачых, супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый, іншых асоб за межы Беларусі для ўдзелу ў забесьпячэньні калектыўнай бясьпекі і дзейнасьці па падтрыманьні міжнароднага міру і бясьпекі.

Якія паўнамоцтвы мае «Ўсебеларускі народны сход»

Ранейшы закон замацоўвае статус «Усебеларускага народнага сходу» як паралельнай парлямэнту структуры з вышэйшымі за яго паўнамоцтвамі.
Сярод іх:

  • «Усебеларускі народны сход» зацьвярджае асноўныя кірункі ўнутранай і замежнай палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі;
  • зацьвярджае праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусі;
  • заслухоўвае прэм’ер-міністра аб выкананьні праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусі;
  • прапануе зьмены і дадаткі ў Канстытуцыю;
  • прапануе правядзеньне рэспубліканскіх рэфэрэндумаў;
  • мае права разглядаць пытаньне аб легітымнасьці выбараў;
  • прымае рашэньне аб зьняцьці прэзыдэнта з пасады ў выпадку сыстэматычнага або грубага парушэньня ім Канстытуцыі альбо зьдзяйсьненьня дзяржаўнай здрады ці іншага цяжкага злачынства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG