Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Дзяніс Івашын упершыню за доўгі час патэлефанаваў з-за кратаў жонцы


Дзяніс Івашын
Дзяніс Івашын

Журналіст Дзяніс Івашын, якога асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня і перавялі на турэмны рэжым, патэлефанаваў жонцы Вользе. Раней жанчына паведамляла, што не атрымлівала навін ад мужа 58 дзён.

«Дзень сёньня зранку выдаўся цудоўным. Пачаўся ён зь... нечаканага тэлефанаваньня Дзяніса Івашына! Мы здолелі паразмаўляць усяго пару хвілінаў праз тэхнічныя складанасьці з майго боку. Але ж Дзяніс пасьпеў павіншаваць мяне з заўтрашнімі ўгодкамі нашага шлюбу і сказаць, што я — усё самае дарагое і важнае ў яго жыцьці! Я пасьпела яшчэ раз яго павіншаваць з народзінамі, бо майго віншавальнага ліста Дзяніс пакуль не атрымаў», — напісала Вольга Івашына ў фэйсбук.

Паколькі сувязь перарвалася, а на тэлефанаваньне любы вязень гэтай турмы мае да 15 хвілін, супрацоўнікі адміністрацыі дазволілі Дзянісу патэлефанаваць другі раз, і ён зьвязаўся з маці, зазначыла Вольга.

«Такім чынам мы даведаліся, што Дзяніс, калі ўсё зь ім будзе ў парадку, зможа тэлефанаваць нам раз на месяц. Спадзяёмся, што так і будзе далей. А Дзяніс, мяркую, быў вельмі ўдзячны адміністрацыі за саму магчымасьць патэлефанаваць, бо ён быў этапаваны ў Жодзіна ўжо пасьля разьмеркаваньня чарговасьці і мусіў бы чакаць яшчэ месяц, а тут змог павіншаваць мяне і паразмаўляць з маці. Голас у Дзяніса быў, як звычайна, аптымістычны і баявы, як і ягоны настрой. Ён даведаўся трошкі навінаў пра нас, пра свайго абаронцу ды нашае лецішча, то, пэўна, застаўся задаволены. А для мяне было з рога ўсяго многа добрага за сёньня: па абедзе яшчэ дайшоў ліст № 46 з чамусьці замаляванай датай, і ў ім дадатковая прыгожая паштовачка. Але ня ўсё адразу, буду патрошкі дзяліцца з вамі сваімі скарбамі», — напісала Вольга Івашына.

  • Журналіста праекту InformNapalm і газэты «Новы час» Дзяніса Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калёніі ўзмоцненага рэжыму за «ўмяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка ўнутраных спраў» і «здраду дзяржаве». Пазьней яго перавялі на турэмны рэжым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG