Паводле яго, тэрмінал Biriu kroviniu terminalas (BKT), «які да сакавіка мінулага году загружаў угнаеньні беларускага вытворцы калійных угнаеньняў», гатовы прыняць частку збожжа.
«Тэрмінал для пагрузкі калійных угнаеньняў прастойвае», — паведаміў Латакас.
30% акцыяў BKT належыць прадпрыемству «Беларуськалій», якое знаходзіцца пад санкцыямі.
9 сакавіка дзяржаўная кампанія «Літоўская чыгунка» абвясьціла аб скасаваньні дамоваў з клайпедзкімі кампаніямі Uosto Vartai і BKT, бо тыя спрабавалі абысьці санкцыі другі раз.
8 сьнежня 2021 году набылі моц санкцыі ЗША супраць вытворцы калію — прадпрыемства «Беларуськалій».
Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антонію Гутэрыш на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН 5 траўня 2023 году заявіў, што трэба зьняць санкцыі з экспарту беларускіх і расейскіх угнаеньняў. Паводле яго, на сустрэчах з расейскім і ўкраінскім лідэрамі ён уздымаў пытаньне харчовага крызісу, які з прычыны вайны ва Ўкраіне ўзьнік у Сэнэгале, Нігеры і Нігерыі.
Дэмакратычныя сілы Беларусі выступаюць супраць такога рашэньня.
Расея выйшла з угоды аб экспарце збожжа з Украіны 17 ліпеня.