Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з Джо Байдэнам у Вільні

абноўлена

Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з Джо Байдэнам у Вільні. 12 ліпеня 2023
Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з Джо Байдэнам у Вільні. 12 ліпеня 2023

Лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з амэрыканскім прэзыдэнтам Джо Байдэнам пасьля яго прамовы 12 ліпеня ў Вільні, дзе завяршыўся двухдзённы саміт NATO.

Як стала вядома карэспандэнтам Радыё Свабода, пасьля прамовы Джо Байдэна каманда прэзыдэнта ЗША правяла Сьвятлану Ціханоўскую ў памяшканьне, дзе ён знаходзіўся. Ціханоўская была адзінай асобай, якая ўвайшла ў памяшканьне.

Пазьней у тэлеграм-канале Сьвятланы Ціханоўскай зьявілася пацьверджаньне факту сустрэчы.

«Вельмі ўдзячная прэзідэнту за гэтую сустрэчу. Я данесла яму нашую пазыцыю, расказала, што беларусы працягваюць змагацца за вызваленьне сваёй краіны. Я радая, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць пра тое, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разьлічваць на падтрымку ЗША», — пракамэнтавала лідэрка дэмакратычных сілаў.

Падчас прамовы Байдэна ў Вільні Ціханоўская знаходзілася на трыбуне разам з прэзыдэнтам Літвы, экс-прэзыдэнтамі, чальцамі літоўскага ўраду.

Выступаючы 12 ліпеня ў Віленскім унівэрсытэце па выніках саміту NATO, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, сярод іншага, выказаў словы падтрымкі жыхарам Беларусі, Малдовы, Грузіі і «ўсіх краінаў, дзе працягваюць барацьбу за свабоду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG