Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпартаванаму беларускаму кубінцу не далі статус палітуцекача ў Літве. Грошы на адваката яму сабралі за некалькі гадзін


Рабэрта Вальдэс Касануэва
Рабэрта Вальдэс Касануэва

Літоўская міграцыйная служба вырашыла, што падставаў, якія прад’явіў вядомы дызайнэр Рабэрта Вальдэс Касануэва, які ўсё жыцьцё пражыў у Беларусі, падтрымаў пратэсты 2020 году ў краіне і адседзеў 13 месяцаў на Акрэсьціна, недастаткова для атрыманьня статусу палітычнага ўцекача.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

Ён дадаў, што Рабэрта просіць усіх неабыякавых дапамагчы яму сабраць грошы на іміграцыйнага адваката, каб падаць апэляцыю і атрымаць магчымасьць застацца ў Літве. BYSOL запусьціў адпаведны збор для Рабэрта Вальдэса Касануэвы.

Патрэбныя на адваката грошы кубінцу зь Беларусі сабралі за лічаныя гадзіны, чарговы прыклад беларускай салідарнасьці і ўзаемадапамогі.

  • Рабэрта Вальдэс Касануэва — графічны дызайнэр. Звыш 30 гадоў таму таму на Кубе ён ажаніўся зь беларускай, але жонцы давялося вярнуцца на радзіму даглядаць хворую маці, і Рабэрта таксама прыехаў у Беларусь. Быў жанаты тройчы, цяпер разьведзены. У Беларусі ў яго засталіся трое дзяцей: двое дарослых і адзін непаўналетні. Ён сябра Беларускага саюза дызайнэраў. Ён свабодна размаўляе на расейскай мове.
  • Рабэрта Вальдэса Касануэву затрымалі летась 11 лістапада пасьля ўдзелу ў маршы. Больш за год ён правёў на Акрэсьціна ў чаканьні дэпартацыі.
  • «Калі яго дэпартуюць, на радзіме пасадзяць на доўгія гады. Бо Куба прызнае Лукашэнку і, раз Рабэрта Касануэва выступіў супраць Лукашэнкі, то ён выступае супраць Кубы», — расказваў раней ягоны сукамэрнік Вадзім Сугойдзь.
  • 10 сьнежня 2021 году яго выслалі з краіны. Калі Касануэву вызвалілі, яго пасадзілі на самалёт у Расею. Пасьля гэтага пры дапмозе фонду BYSOL яго эвакуавалі ў Літву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG