Уладзімір Зяленскі паведаміў, што на сустрэчы абмеркавалі пытаньні бясьпекі і супольнай вытворчасьці зброі.
Раней кіраўнік чэскага ўраду заявіў аб гатоўнасьці перадаць украінскай арміі «больш ударных верталётаў і сотні тысяч адзінак буйнакалібэрных боепрыпасаў у наступныя месяцы».
«Мы таксама дапаможам Украіне з трэнаваньнем пілётаў, у тым ліку на зьнішчальніках F-16, і перадамо сымулятары палётаў, каб навучаньне магло адбывацца ня толькі на Захадзе, а і ва Ўкраіне», — заявіў Пэтар Фіяла.
6 ліпеня Ўладзімір Зяленскі правёў сустрэчу прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Паўлам. У сталіцу Чэхіі ўкраінскі прэзыдэнт прыбыў пасьля наведваньня Баўгарыі, а пасьля Чэхіі ён накіруецца ў Славаччыну і Турэччыну.
Чакаецца, што Зяленскі прыедзе на саміт NATO ў Вільню, гэта пацьвердзіў генэральны сакратар Альянсу Енс Столтэнбэрг, паведамляе DW.
У часе свайго эўрапейскага турнэ Ўладзімір Зяленскі абмяркоўвае пэрспэктывы сяброўства Ўкраіны ў NATO.
Саміт Паўночнаатлянтычнага альянсу, на якім гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца, адбудзецца ў Вільні (Літва) 11–12 ліпеня.