Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Рыме сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мэлёні. ФОТА


Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прэм’еркай Італіі Джорджай Мэлёні. Рым, Італія. 7 ліпеня 2023
Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прэм’еркай Італіі Джорджай Мэлёні. Рым, Італія. 7 ліпеня 2023

Сустрэча адбылася ў палацы Кіджы, які зьяўляецца афіцыйнай рэзыдэнцыяй італьянскіх прэм’ер-міністраў.

Прэм’ерка Італіі Джорджа Мэлёні запэўніла дэмакратычную лідэрку Сьвятлану Ціханоўскую ў поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху, паведамляе прэсавая служба апошняй.

Падчас перамоваў палітыкі абмеркавалі стратэгію вызваленьня палітычных вязьняў, абароны беларускай незалежнасьці і ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі.

Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прэм’еркай Італіі Джорджай Мэлёні. Рым, Італія. 7 ліпеня 2023
Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прэм’еркай Італіі Джорджай Мэлёні. Рым, Італія. 7 ліпеня 2023

Сьвятлана Ціханоўская падзякавала Італіі за падтрымку рэпрэсаваных беларусаў, за выдачу візаў, за тое, што Італія адрозьнівае рэжым і беларусаў і не прызнае Лукашэнку прэзыдэнтам.

Таксама Ціханоўская і Мэлёні абмеркавалі мэханізм прыцягненьня рэжыму да адказнасьці за злачынствы супраць чалавечнасьці і за выкраданьне ўкраінскіх дзяцей.

Ціханоўская адзначыла, што надзвычай важна, каб Беларусь была згаданая ў дыскусіях падчас Саміту NATO і ў выніковай дэклярацыі.

«Гэта была важная сустрэча. Лідэрка Італіі будзе падымаць пытаньне Беларусі на міжнароднай арэне. Я бачу яе рашучасьць, бачу, што яна выдатна разумее нашу сытуацыю і гатовая дапамагаць ня толькі на словах, але і на справах. Сёньня мы займелі яшчэ адзін моцны голас у падтрымку свабоднай і незалежнай Беларусі», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG