Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская пачынае візыт у Італію, правядзе сустрэчы ва ўрадзе, парлямэнце і МЗС


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам краіны, выступіць перад парлямэнтам Італіі і беларускай дыяспарай.

«Зь нецярплівасьцю чакаю пачатку свайго візыту ў Італію. Я сустрэнуся з кіраўніцтвам краіны, выступлю перад Сэнатам і Палатай дэпутатаў, адкрыю новую парлямэнцкую групу дружбы за дэмакратычную Беларусь і сустрэнуся зь беларускай дыяспарай. Удзячная за падтрымку і салідарнасьць з нашым народам», — напісала Сьвятлана Ціханоўская ў Twitter.

Тэмы рэпрэсій супраць беларусаў і паглынаньня Беларусі Расеяй абмяркуе на высокім узроўні дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская падчас афіцыйнага візыту ў Італію 5-7 ліпеня, паведаміў BPN яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

Паводле яго, Ціханоўская наведвае Італію на запрашэньне парлямэнту гэтай краіны, прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў.

У італьянскім парлямэнце адбудуцца слуханьні аб Беларусі. Ціханоўская, сказаў ён, выступіць на тэму злачынстваў беларускага рэжыму супраць чалавечнасьці, уздыме праблему незаконнага перамяшчэньня ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

«Ціханоўская папросіць Італію падтрымаць пачатак сьледзтва супраць рэжыму Лукашэнкі за ўчыненыя ім злачынствы, а таксама санкцыі за іх, за саўдзел у вайне, разьмяшчэньне расейскіх войскаў і байцоў расейскай прыватнай ваеннай кампаніі „Вагнэр“ у Беларусі. Прапануе ўзмацніць санкцыі супраць Расеі менавіта за яе спробу паглынуць Беларусь», — сказаў Вячорка.

Таксама заплянаваныя сустрэчы Ціханоўскай зь лідэрамі асноўных палітычных партый Італіі і беларускай дыяспарай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG