Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарку Фаніпаля асудзілі за пратэст зь белымі кветкамі і балёнікамі праз 3 гады пасьля акцыі


Жанчыны падчас пратэсту ў Менску. Архіўнае фота
Жанчыны падчас пратэсту ў Менску. Архіўнае фота

У судзе Дзяржынскага раёну на 1 год «хатняй хіміі» асудзілі 46-гадовую Тацяну Залатар.

Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК («актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») за ўдзел з балёнікамі і кветкамі ў акцыі пратэсту 14 жніўня 2020 году ў Фаніпалі, паведамляе «Вясна».

Справу разглядала судзьдзя Тацяна Фядчук, а дзяржаўнае абвінавачваньне падтрымліваў пракурор Уладзімер Пятровіч.

Паводле вэрсіі абвінавачваньня, Тацяна Залатар «з мэтай нагнятаньня незадаволенасьці і напружанасьці дэманстравала паветраныя шарыкі, кветкі белых колераў, якія выкарыстоўваліся ў якасьці сымбаляў пратэставага руху».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG