У саміце NATO возьмуць удзел кіраўнікі 31 дзяржавы, а таксама міністры замежных справаў і міністры абаронаў краін – чальцоў Альянсу. Гэта найбуйнейшая ў гісторыі Літвы сустрэча такога рангу.
Сьвятлана Ціханоўская атрымала запрашэньне на ўдзел у Публічным форуме NATO, дзе выступіць на адным з круглых сталоў і ў мерапрыемствах, арганізаваных Атлянтычнай радай.
З ініцыятывы Ціханоўскай у дні саміту таксама адбудуцца два абмеркаваньні сытуацыі ў Беларусі. Там абмяркуюць ролю Беларусі для трансатлянтычнай бясьпекі і разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі.
У мерапрыемствах возьмуць удзел міністры, прадстаўнікі ўрадаў і дыпляматычных місіяў краінаў – чальцоў NATO, а таксама экспэрты.