Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Zerkalo: У Ліцэі БДУ не працягнулі кантракты 10 выкладчыкам


Выпускны баль у Ліцэі БДУ, архіўнае фота
Выпускны баль у Ліцэі БДУ, архіўнае фота

У Ліцэі БДУ 10 выкладчыкам не працягнулі працоўныя кантракты.

Пра гэта парталу Zerkalo паведамілі дзьве не зьвязаныя паміж сабой крыніцы.

Паводле словаў адной былой выкладчыцы Ліцэю, нядаўна супрацоўнік КДБ правёў асабістую размову з супрацоўнікамі ўсіх катэдраў. Пасьля гэтага зьявіліся сьпісы, з кім не падоўжаць кантракты.

Па словах крыніцаў парталу, сярод тых, хто сышоў, ёсьць выкладчык геаграфіі, гісторыі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Па дадзеных на 22 чэрвеня імёны гэтых настаўнікаў былі пазначаныя на сайце навучальнай установы.

У прыёмнай Ліцэю БДУ, куды журналісты патэлефанавалі як занепакоеныя бацькі, сказалі, што ўпершыню чуюць пра тое, што з навучальнай установы сыходзяць дзесяць выкладчыкаў. Прадстаўніца Ліцэю ўдакладніла, што ня можа ні пацьвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю.

Паводле яе слоў, кожны год «нехта сыходзіць, нехта прыходзіць» — гэта «нармальная зьява». Яна таксама адзначыла, што ў ліцэі вялікі пэдагагічны калектыў: «Гэта не 20 чалавек і не 15».

Усхваляваных бацькоў яна папрасіла не перажываць: «Дзеці не застануцца без настаўнікаў».

У сакавіку 2023 году тэлеканал «Белсат» са спасылкай на свае крыніцы заяўляў, што ў навучальнай установе было складзена тры сьпісы неляяльных пэдагогаў. Сярод іх:

  • непасрэдныя ўдзельнікі пратэстаў;
  • асобы, якія данацілі на розныя ініцыятывы;
  • тыя, хто ў 2020 годзе ставіў подпісы за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у прэзыдэнты.

Паведамлялася, што іх плянуюць звольніць пасьля заканчэньня кантрактаў, каб не зрываць працу ліцэю.

У сьнежні 2022 году ў інтэрвію «Нашай Ніве» экс-дырэктар Ліцэю БДУ Ігар Варакса расказаў, што зь лета 2021 году, калі ён пакінуў навучальную ўстанову, паводле яго падлікаў, сышлі самастойна або былі звольненыя 12 супрацоўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG