Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН працягвае збор інфармацыі аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі


Параненаму надаюць дапамогу падчас пасьлявыбарнага пратэсту ў Менску, 11 кастрычніка 2020 году
Параненаму надаюць дапамогу падчас пасьлявыбарнага пратэсту ў Менску, 11 кастрычніка 2020 году

Упраўленьне вярхоўнанга камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) зацікаўлена ў атрыманьні інфармацыі аб усіх меркаваных парушэньнях правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года.

Зьвесткі аб парушэньнях можна адправіць праз спэцыяльны фармуляр, які апублікаваны на сайце. Таксама арганізаваны сэрвіс для загрузкі дакумэнтальных пацьверджаньняў.

Збор інфармацыі працягнецца да 30 лістапада 2023 года, арганізатары заклікаюць накіроўваць матэрыялы як мага раней, каб сакратарыят меў дастаткова часу для апрацоўкі інфармацыі, уключаючы любыя наступныя дзеяньні, калі такія будуць патрэбныя.

У УВКПЧ адзначылі, што надаюць першараднае значэньне абароне крыніц, асабліва ў дачыненьні да захаваньня канфідэнцыйнасьці і прынцыпу «не нашкодзь». Раскрыцьцё асобы супрацоўнічаюць асоб і выкарыстаньне прадстаўленай імі інфармацыі ажыцьцяўляецца строга пры ўмове іх інфармаванай згоды.

Офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН прадставіў 17 сакавіка другі даклад аб сытуацыі ў Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году і пасьля іх. Даклад быў заснаваны на інтэрвію з 207 пацярпелымі і сьведкамі, а таксама аналізе больш за 2500 доказаў катаваньняў, учыненых у пэрыяд 1 траўня 2020 года да 31 сьнежня 2022 года.

5 ліпеня Рада правоў чалавека ААН разгледзіць даклад профільнай спэцдакладчыцы аб Беларусі Анаіс Марэн. У рэзюмэ дакумэнта гаворыцца, што беларускія ўлады ўзмацнілі жорсткасьць абмежаваньня свабоды думак і іх выказваньня «ў дачыненьні да публічных антываенных акцый і супрацьдзеяньня ўзброенаму нападу Расеі на Ўкраіну».

Даклад ахоплівае пэрыяд з 1 красавіка 2022 году да 31 сакавіка 2023-га. У ім «прадстаўлены аналіз заканадаўчых зьменаў з пункту гледжаньня іх адпаведнасьці міжнародным нормам і стандартам у галіне правоў чалавека, абавязковым для Беларусі».

8 чэрвеня ў Вене Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала зь Цюркам сытуацыю з палітвязьнямі, многія зь якіх знаходзяцца ў крытычнай сытуацыі. Яна таксама зьвярнула ўвагу на праблемы беларускіх уцекачоў, якія сутыкаюцца з шэрагам абмежаваньняў.

13 чэрвеня намесьнік міністра замежных спраў Юры Амбразевіч на сустрэчы ў Жэнэве заклікаў Цюрка і Раду правоў чалавека ААН у цэлым супрацоўнічаць з афіцыйным Менскам, а не «замежнымі палітычнымі сіламі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG