Як сьцьвердзіла адвакацкая камісія, у Бірылава «недастатковая кваліфікацыя».
Аляксандар Бірылаў працаваў адвакатам 26 гадоў. Апошнім часам у юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна Горадні.
Ён браўся за палітычныя справы і 20 гадоў таму. Абараняў рэдактара і журналіста незалежнай газэты «Пагоня» Міколу Маркевіча і Паўла Мажэйку ў 2001-2002 гадах у справе аб паклёпе; старшыню страйкама прадпрымальнікаў Валера Леванеўскага, які раней балятаваўся на пост кіраўніка дзяржавы, за абразу прэзыдэнта ў 2004 годзе; журналіста Анджэя Пачобута ў 2011-2012 гадах, калі таго судзілі за паклёп і абразу прэзыдэнта, музыканта Ігара Банцэра, калі той трымаў рэкордную «сухую галадоўку» у 2021 годзе.
Зь 2020 году ў Беларусі стала на 550 адвакатаў менш, гэта чвэрць ад дзейных абаронцаў.