«Гэтыя адвакаты ўдзельнічалі ў палітычных працэсах, абаранялі палітвязьняў, з прычыны чаго самі сталі палітвязьнямі. Усе яны, як і кожны чалавек са сьпісу палітычных зьняволеных, павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя, крымінальныя справы ў дачыненьні да іх павінны быць перагледжаны і спынены», — гаворыцца ў заяве асацыяцыі.
На гэты момант у зьняволеньні з палітычных матываў знаходзяцца адвакаты:
- Максім Знак (6 верасьня 2021 г. асужаны на 10 гадоў зьняволеньня);
- Аляксандар Данілевіч (10 красавіка 2023 г. асужаны на 10 гадоў зьняволеньня);
- Віталь Брагінец (2 лютага 2023-га асужаны на 8 гадоў зьняволеньня);
- Анастасія Лазарэнка (11 траўня 2023 асужаная на 6 гадоў пазбаўленьня волі);
- Юлія Юргілевіч (затрыманая 30 жніўня 2022 года; на сёньняшні дзень разгляду справы яшчэ не было);
- Аляксей Бародка (затрыманы ў студзені 2023, 15 траўня пачаўся разгляд справы).
Акцыя #напішыадвакату
У межах акцыі #напішыадвакату просяць усіх, каму неабыякавы лёс адвакатаў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні, напісаць аднаму або некалькім зь іх адкрыты ліст, разьмясьціўшы яго ў сацыяльнай сетцы з хэштэгам #напішыадвакату ці #напишиадвокату. Калі публічнае разьмяшчэньне паведамленьняў у сетцы можа быць небясьпечным, ліст можна даслаць на электронную пошту Асацыяцыі (belarusianCIL@proton.me) альбо на электронную пошту праекту «Права на абарону» (defendersbelarus@protonmail.com) без указаньня свайго імя, захаваўшы сваю ананімнасьць у публічнай прасторы.