Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сьпявачку Патрыцыю Сьвіціну, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпэндыі Лукашэнкі, завялі крымінальную справу


Патрыцыя Сьвіціна, архіўнае фота
Патрыцыя Сьвіціна, архіўнае фота

Паводле праваабаронцаў, Патрыцыю перавялі ў турму ў Жодзіна, папярэдне ёй інкрымінавалі арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Відэа сілавікоў з Патрыцыяй Сьвіцінай зьявілася 18 траўня. На ім дзяўчына расказвала, што была ляўрэаткай стыпэндыі для падтрымкі таленавітай моладзі, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэстах, пісала ў сацыяльных сетках пра сілавікоў і вайну Расеі супраць Украіны.

Паводле праваабаронцаў, Патрыцыю перавялі ў турму ў Жодзіна, папярэдне ёй інкрымінавалі арт. 342 КК («Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Ёй пагражае да 4 гадоў пазбаўленьня волі.

  • У 2020 годзе Патрыцыя Сьвіціна, тады студэнтка трэцяга курсу катэдры этналёгіі і фальклёру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтва, адмовілася ад стыпэндыі фонду Лукашэнкі для падтрымкі таленавітай моладзі «на падставе сваіх маральных прынцыпаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG