Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля сьмерці цяжарнай у Польшчы зноў пратэстуюць супраць забароны абортаў. Фота


Пратэсты ў Варшаве 14 чэрвеня
Пратэсты ў Варшаве 14 чэрвеня

У гарадах Польшчы 14 чэрвеня праходзяць масавыя пратэсты супраць дзейнай забароны абортаў.

Іх удзельнікі выступаюць пад лёзунгам «Больш ніводнай!» і патрабуюць зьмякчыць заканадаўства: у канцы траўня празь ня зроблены своечасова аборт у краіне памерла чарговая жанчына.

33-гадовую Дароту Лалік, якая была на пятым месяцы цяжарнасьці, даставілі ў шпіталь пасьля таго, як у яе пачаліся заўчасныя роды. Нягледзячы на небясьпеку сытуацыі, мэдыкі ня сталі выдаляць плод. Ён памёр ва ўлоньні маці празь некалькі гадзін, але рашэньне аб апэрацыі было прынята толькі на трэці дзень, калі ў пацыенткі разьвілося заражэньне крыві. Праз гадзіну пасьля працэдуры яна памерла.

Пратэсты ў Варшаве 14 чэрвеня
Пратэсты ў Варшаве 14 чэрвеня

Гэта ня першы выпадак гібелі цяжарных у польскіх шпіталях. У 2021 годзе ў горадзе Пшын памерла 30-гадовая жанчына. Яе ненароджанае немаўля зь цяжкімі парушэньнямі разьвіцьця таксама загінула ва ўлоньні, але лекары марудзілі з правядзеньнем аборту, і жанчына памерла ад таксычнага шоку. Акцыі яе памяці прайшлі больш як у 80 гарадах краіны.

СМІ вядомыя яшчэ сама меней пяць падобных выпадкаў пасьля ўзмацненьня антыабортнага заканадаўства.

Пратэсты ў Варшаве 14 чэрвеня
Пратэсты ў Варшаве 14 чэрвеня
  • 22 кастрычніка 2020 году Канстытуцыйны суд Польшчы ўзмацніў і без таго адно з самых строгіх эўрапейскіх заканадаўстваў у сфэры абортаў. Згодна з законам ад 1993 году перарываць цяжарнасьць дазвалялася ў выпадку згвалтаваньня або інцэсту, калі цяжарнасьць і роды пагражаюць жыцьцю або здароўю маці, а таксама ў выпадку незваротнай інваліднасьці плоду. Апошні пункт быў выкрасьлены з заканадаўства, што фактычна прывяло да поўнай забароны абортаў у краіне, бо менавіта з гэтай прычыны жанчынам часьцей за ўсё дазвалялі перарываць цяжарнасьць. Пасьля гэтага па Польшчы пракаціліся шматтысячныя антыўрадавыя акцыі, людзі патрабавалі адстаўкі правакансэрватыўнага кабінэта «Права і справядлівасьці».
  • Па словах праваабарончых арганізацый, польскія лекары часта марудзяць зь перарываньнем цяжарнасьці нават там, дзе яна неабходная паводле жыцьцёвых паказаньняў. У выпадку, калі праверка вырашыла, што працэдура не была на 100% абгрунтаваная, мэдыкам можа пагражаць пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў.
  • За «памаганьне аборту» таксама прадугледжаны крымінальны артыкул, паводле яго караюць валянтэраў праваахоўных арганізацый, якія дапамагаюць полькам, напрыклад, выехаць на аборт у суседнія краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG