Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Chatham House: Беларусы ня супраць абортаў, але па іншых гендэрных пытаньнях «ня ўсё так адназначна»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падчас апошняга апытаньня Chatham House 804 беларускіх гараджан запыталі пра стаўленьне да абортаў, роўнасьць паміж мужчынамі ды жанчынамі, пра дыскрымінацыю паводле сэксуальнай арыентацыі.

У апытаньні беларускае грамадзтва падзяляецца на пяць сэгмэнтаў: дэмакратычнае ядро, спачувальныя, маўклівыя, аўтарытарныя і «база Лукашэнкі».

Асноўныя вынікі

  • 63% беларусаў лічаць, што аборты маюць быць легальнымі. Так лічаць 80% прыхільнікаў саюзу Беларусі з ЭЗ і толькі 53% прыхільнікаў саюзу з РФ.
  • Амаль 70% жанчын бачаць праблему хатняга гвалту актуальнай, пры гэтым сярод мужчын такой жа думкі трымаюцца толькі 41%.
  • 60% апытаных гараджан лічаць актуальнай праблему разьмеркаваньня хатніх абавязкаў, а менавіта тое, што жанчыны выконваюць большасьць хатняй працы.
  • Палова апытаных не разглядае дыскрымінацыю жанчын на рынку працы як актуальную праблему. Больш за ўсё так лічаць прыхільнікі рэжыму (71%).
  • 38% жанчын лічаць праблематычным нізкае прадстаўніцтва жанчын ва ўрадзе. Колькасьць мужчын з такой жа думкай не дасягае адной пятай.
  • Толькі 25% беларусаў бачаць дыскрымінацыю паводле сэксуальнай арыентацыі актуальнай праблемай. Так лічыць большасьць прыхільнікаў саюзу з ЭЗ (52%).

Чытайце падрабязьней у артыкуле Лесі Руднік, дасьледчыцы Цэнтру новых ідэй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG