Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі хочуць заводзіць крымінальныя справы на мёртвых. І вось навошта


Беларуская турма. Ілюстрацыйнае фота.
Беларуская турма. Ілюстрацыйнае фота.

Памерлым абвінавачаным у такіх справах будзе давацца адвакат, адмовіцца ад яго паслуг нельга.

У Беларусі дазволяць заводзіць крымінальныя справы супраць мёртвых паводле дзесяці артыкулаў, паведамляе Zerkalo.io.

Сярод іх:

  • падрыхтоўка або вядзеньне агрэсіўнай вайны (арт. 122 КК);
  • акт міжнароднага тэрарызму (арт. 126 КК);
  • генацыд (арт. 127 КК);
  • злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва (арт. 128 КК);
  • вытворчасьць, назапашваньне або распаўсюд забароненых сродкаў вядзеньня вайны (арт. 129 КК);
  • экацыд (арт. 131 КК);
  • прымяненьне зброі масавага паражэньня (арт. 134 КК);
  • парушэньне законаў і звычаяў вайны (арт. 135 КК);
  • злачынныя парушэньні нормаў міжнароднага гуманітарнага права падчас узброеных канфліктаў (арт. 136 КК);
  • бязьдзейнасьць або адданьне злачыннага загаду падчас узброенага канфлікту (арт. 137 КК).

Памерлым абвінавачаным у такіх справах будзе давацца адвакат. Адмовіцца ад яго паслуг будзе нельга (нават калі гэтага захочуць сваякі абвінавачанага, прызнаныя яго прадстаўнікамі).

Справа «аб генацыдзе беларускага народу»

Такое новаўвядзеньне спатрэбілася ўладам у сувязі са справай аб генацыдзе беларускага народу ў гады Другой сусьветнай вайны, якая расьсьледуецца Генпракуратурай Беларусі больш як два гады і якой улады ўдзяляюць вельмі шмат увагі. Цяпер можна будзе вынесьці выракі афіцэрам нямецкіх войскаў або іхным памагатым.

Раней генпракурор Андрэй Швед заявіў, што мінімальная сума матэрыяльнай шкоды ад нацысцкай акупацыі БССР складае 43,5 тысячы тон золата або 2 трлн 300 млрд далараў па цяперашнім курсе.

Справу аб генацыдзе беларускага народу ініцыявалі ў Беларусі пасьля пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Па выніках расьсьледаваньня крымінальнай справы пракуроры прыйшлі да высновы, што ў Беларусі было зьнішчана ня менш за 10,5 тысячы населеных пунктаў і забіта сама меней 3 млн чалавек. У кастрычніку мінулага года завяршыла працу спэцыяльная ўрадавая камісія, якая вызначала матэрыяльную шкоду, нанесеную ў гады ІІ Сусьветнай вайны БССР.

Швед раскрытыкаваў краіны Эўропы за нежаданьне дапамагчы ў расьсьледаваньні справы аб генацыдзе і патлумачыў гэта тым, што там цяпер кіруюць ідэалягічныя нашчадкі нацыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG