Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група кубінскіх мігрантаў ужо больш за тыдзень знаходзіцца на беларуска-польскай мяжы


Беларускія сілавікі на мяжы з Польшчай, архіўнае фота
Беларускія сілавікі на мяжы з Польшчай, архіўнае фота

На беларуска-польскім памежжы гэта, як выявілася, не адзіная такая група ў гэты момант.

Шасьцёра грамадзян цэнтральнаамэрыканскай дзяржавы прыехалі ў Беларусь з Расеі, заплацілі нелегальным перавозьнікам за перапраўку, але на польскім баку абяцаная ім машына не зьявілася, піша выданьне oncubanews.com.

Неўзабаве мігрантаў затрымалі польскія памежнікі і выдварылі са сваёй тэрыторыі. А ў Беларусі кубінцаў затрымалі ўжо беларускія памежнікі і не ўпусьцілі назад у краіну.

Адна зь мігрантак — Марыя Эстэр Малінэр Карэоза — паведаміла, што ўжо ня можа хадзіць праз укусы насякомых. Таксама яна заявіла, што беларускія памежнікі ўначы прыходзілі да іх групы і білі.

Мігранты зьвярнуліся да міжнародных арганізацый і кубінскай амбасады з просьбай дапамагчы ім вярнуцца.

У памежнай зоне кубінцы сустрэлі іншых мігрантаў, якія апынуліся ў такой самай сытуацыі. Мігранты з Пакістану, Індыі і Сырыі падзяліліся з кубінцамі намётамі і ежай.

Апошнім месцам знаходжаньня кубінцаў была мясцовасьць паміж Малой Апакай і Казіміравам у Камянецкім раёне на Берасьцейшчыне. Далейшы іх лёс невядомы, бо праз перасьлед беларускіх службаў мігранты вымушаныя былі сысьці ў іншае месца, акрамя таго, у іх няма інтэрнэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG