Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літовец расказаў пра няўдалую спробу заехаць у Беларусь: задавалі пытаньні пра Лукашэнку, Пуціна і вайну


Беларуска-літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Беларуска-літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Літовец Вітаўтас ехаў у Беларусь у траўні 2023-га, каб наведаць Горадню і Менск, але яму адмовілі ва ўезьдзе пасьля праверкі і размовы. Сваю гісторыю ён расказаў Радыё Ўнэт.

Апошнім часам на беларускай мяжы ўсё пільней правяраюць людзей, якія ўяжджаюць у краіну. У чалавека там могуць папрасіць паказаць тэлефон, адсканаваць замежны дазвол на жыхарства. Некаторых людзей затрымліваюць проста на мяжы, але ёсьць і тыя, каго не ўпускаюць у краіну, і сярод іх ня толькі беларусы.

Літовец Вітаўтас ехаў у Беларусь у траўні, каб наведаць Горадню і Менск. Але яго падарожжа скончылася ў пункце пропуску: на тэрыторыю Беларусі яго не пусьцілі. Пасьля «паглыбленага» інтэрвію з прадстаўнікамі сілавікоў і прагляду тэлефона Вітаўту паставілі ў пашпарце забарону на ўезд і адправілі дадому ў Літву, піша Радыё Ўнэт:

«Калі мы перасяклі літоўскую мяжу, прыехалі на беларускую, я падаў пашпарт, памежнік мяне пытаўся, калі я апошні раз быў у Беларусі, пра мэты візыту і што я пляную рабіць. Я яму прыблізна расказаў, які ў мяне плян. Але паколькі я не зарэзэрваваў гатэлю, яму мая гісторыя здалася падазронай і ён сказаў, што мяне павядуць на допыт. Папрасілі мой тэлефон, папрасілі яго разблякаваць, паглядзелі мае фатаздымкі і знайшлі фота з акцыі беларускай апазыцыі ля амбасады ў Вільні. Пасьля сталі задаваць пытаньні, чаму ў мяне гэтыя фоткі, як я стаўлюся да Лукашэнкі, да Пуціна, да „ваеннай апэрацыі“», расказаў Вітаўтас.

Па выніках размовы літоўцу адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь, паставілі ў пашпарце штамп, што ўезд забаронены.

Прычынай масавых праверак, затрыманьняў і адмовы ва ўезьдзе прэсавы сакратар прэс-сакратар ByPol Аляксандар Кабанаў называў спробу памежнікаў і сілавікоў не дапусьціць пранікненьня ў Беларусь дывэрсантаў, як гэта было ў Белгарадзкай вобласьці.

Першага чэрвеня па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з удзельнікамі пасяджэньня Савету кіраўнікоў органаў бясьпекі і спэцыяльных службаў краін – удзельніц СНД старшыня Камітэту дзяржбясьпекі Іван Тэртэль заявіў, што масавыя праверкі на мяжы зьяўляюцца «мерай, якая рэалізуецца па ўсім пэрымэтры нашай мяжы» і накіраваныя на «своечасовае выяўленьне і лякалізацыю дзейнасьці асоб, якія выношваюць тэрарыстычныя, экстрэмісцкія памкненьні».

Як сцьвярджае Дзяржаўны памежны камітэт, Беларусь па так званым бязьвізе наведалі з пачатку года 190 тысяч турыстаў, і нібыта ахвотней за ўсіх ехалі літоўцы — 122 914 чалавек перасекла мяжу за пяць месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG