Сальмановіча зьмясьцілі ў ШЫЗА
Дзяніс Сальмановіч — палітвязень, асуджаны на 10 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сілавікі называлі яго «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кібэрпартызанаў» і «Супраціву».
Таксама Сальмановічу прызначылі штраф у памеры 6400 рублёў. Пасьля затрыманьня яго маці і бацька былі вымушаныя пакінуць краіну. Год таму КДБ унёс Дзяніса ў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
У студзені 2023 годгу Дзяніса этапавалі папраўчую калёнію № 3 у Віцьбе. Нядаўна праваабаронцам стала вядома, што палітвязьня змясьцілі ў штрафны ізалятар, дзе ён і правёў свой дзень народзінаў. 6 чэрвеня Дзянісу споўнілася 32 гады. Прычыны і тэрмін спагнаньня невядомыя.