Супрацоўнікі паліцыі варшаўскага раёна Бэмова затрымалі грамадзянаў Беларусі 20, 21 і 22 гадоў, якім выставілі абвінавачаньні ў захоўваньні наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў у значным памеры.
На рашэньне суду яны часова арыштаваныя на тры месяцы, паведаміў сайт паліцыі раёнаў Бэмова і Воля польскай сталіцы.
У матэрыяле адзначаецца, што супрацоўнікі паліцыі «заўважылі трох мужчын за стырном аўтамабілю Toyota. У нейкі момант адзін зь іх выйшаў з машыны і пакінуў на газоне пакет з мэфэдронам, затым сфатаграфаваў гэтае месца на свой тэлефон, вярнуўся ў машыну, і яны ўтрох зьехалі».
Паліцыя спыніла аўтамабіль для праверкі. Пасьля гэтага сілавікі правялі ператрус у кватэры, дзе жылі беларусы. Там выявілі «значную колькасьць наркотыкаў».
Форум