Улады Літвы заклікалі сваіх грамадзянаў пакінуць Беларусь і не наведваць яе. Запыталіся ў жыхароў літоўскага памежжа, ці езьдзяць яны ў Беларусь і што ведаюць пра палітычную сытуацыю ў суседняй краіне.
У канцы траўня 2023 году Міністэрства замежных спраў Літвы зноў нагадала сваім грамадзянам пра дзейную рэкамэндацыю «ня езьдзіць у Беларусь, а тым, хто цяпер там знаходзіцца, неадкладна пакінуць гэтую краіну». У літоўскім МЗС сьцьвярджаюць, што апошнім часам у Беларусі «актывізаваліся варожыя і правакацыйныя дзеяньні беларускіх установаў у дачыненьні да грамадзян Літвы»: іх незаконна затрымліваюць і і прад'яўляюць сфабрыкаваныя абвінавачаньні.
Мы спыталі ў больш як 20 жыхароў літоўскага памежжа, ці езьдзяць яны ў Беларусь, што набываюць там і што ведаюць пра сытуацыю ў суседняй краіне. Як выявілася, большасьць апытаных амаль нічога ня ведае пра палітычную сытуацыю ў Беларусі.
Некалькі цытат:
- «Гэта літоўскія як бы справы. Нам гэта нецікава. Нам зручна езьдзіць туды (у Беларусь — рэд.), падабаецца. Прыслухоўвацца канешне можна, але чалавеку ўсё роўна трэба жыць, як яму зручна».
- «Нашы літоўцы шмат што купляюць там. Алькаголь вязуць, напэўна, па магчымасьці, колькі можна. А ў асноўным, напэўна, запраўляцца езьдзяць. Ну і за крупамі, за сольлю, напэўна. Цэны там паменш».
- «Мне палітыка нецікавая, я ня лезу туды. Я жыву сваім жыцьцём, у мяне ўсё добра і мяне ўсё задавальняе».
- «Я асабіста за Лукашэнку. Ён пакуль там ёсьць, там будзе парадак. Калі яго прыбяруць — будзе бардак, як у нас, пачнуць усё распрадаваць: заводы гэтыя, ўсё, калгасы паразвальваюць, а так у людзей хоць праца ёсьць. А ў нас што? — Беспрацоўе».
Усе адказы і камэнтар экспэрта — глядзіце ў відэа.
- У красавіку 2022 году Беларусь увяла бязьвізавы ўезд ў краіну для грамадзян Літвы і Літвы (а ў ліпені — і для грамадзян Польшчы), пазьней дзеяньне бязьвізу падоўжылі на 2023 год.
- Пасьля ўвядзеньня бязьвізу ўлады Літвы, Латвіі і Польшчы неаднойчы засьцерагалі сваіх грамадзян ад паездак у Беларусь.