Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі могуць абмежаваць доступ да замежных маркетплейсаў. У якіх выпадках гэта адбудзецца


Сымболіка замежных маркетплейсаў. Ілюстрацыйнае фота
Сымболіка замежных маркетплейсаў. Ілюстрацыйнае фота

Намесьніца міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) Беларусі Сьвятлана Караткевіч паведаміла аб падрыхтаваным праекце ўказу, які будзе рэгуляваць дзейнасьць маркетплейсаў у Беларусі.

Як паведаміла выданьне «Рэспубліка», адным з ключавых патрабаваньняў будзе ўключэньне зьвестак аб маркетплейсе ў Гандлёвы рэестар, як гэта прадугледжана ўжо для ўласьнікаў інтэрнэт-крамаў, аб’ектаў гандлю і грамадзкага харчаваньня, гандлёвых цэнтраў і рынкаў.

Апроч таго, калі ўласьнік інтэрнэт-пляцоўкі замежная юрыдычная асоба або грамадзянін, то яны абавязаныя будуць стварыць у Беларусі арганізацыю або філіял замежнай арганізацыі, зьвесткі аб якой будуць уключаць у Гандлёвы рэестар.

«МАРГ будзе мець кампэтэнцыю выносіць рашэньне аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-пляцоўкі пры выяўленьні нашымі спэцыялістамі [...] фактаў невыкананьня ўласьнікамі інтэрнэт-пляцоўкі прадугледжаных указам патрабаваньняў. Парадак прыпыненьня і аднаўленьня працы вызначыць урад», — сказала Сьвятлана Караткевіч.

Прапануюць увесьці забарону на дзеяньні, якія «абмяжоўваюць канкурэнцыю, шкодзяць правам, свабодам і законным інтарэсам гульцоў рынку і спажыўцоў, а таксама ствараюць дыскрымінацыйныя умовы». Усе маркетплэйсы абавяжуць прымаць назад няякасныя тавары і адказваць за шкоду, нанесеную праз разьмяшчэньне непраўдзівай інфармацыі пра тавар.

Згодна зь інфармацыяй МАРГ Беларусі, у 2024 годзе частка інтэрнэт-гандлю ў розьнічным тавараабарачэньні склала амаль 12 %, што ў два разы перавысіла паказьнікі 2022 году.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG