Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 31 траўня: 5 гадоў калёніі за «распальваньне варожасьці»; на польска-беларускай мяжы затрымалі мужчыну


Сілавікі ў Менску. Архіўнае фота
Сілавікі ў Менску. Архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Менскім гарадзкім судзе завяршыўся разгляд крымінальнай справы былой бухгальтаркі Менскага электратэхнічнага заводу імя Вавілава Ганны Карняенкі, паведамляе «Вясна».

Жанчыну абвінавацілі ў незаконных дзеяньнях у дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і асабістых дадзеных (ч.3 арт. 203-1 КК) і распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці альбо звады (ч. 3 арт 130 КК). Справу разглядала судзьдзя Сьвятлана Чарапанава.

Судовы працэс пачаўся 19 траўня і праходзіў закрытым рэжыме, таму інфармацыі пра сутнасьць абвінавачаньня небагата. Вядома, што Ганну звольнілі з працы пасьля «Народнага ўльтыматуму» ў 2020 годзе, затым яна судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальненьня.

На польска-беларускай мяжы зьнялі з аўтобуса і затрымалі мужчыну

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што днём 31 траўня на памежным пераходзе «Брэст» затрымалі мужчыну 40–50 гадоў, які вяртаўся ў Беларусь з Польшчы.

Вядома, што мужчыну зьнялі з аўтобуса пасьля надгляду і ў кайданках пасадзілі ў міліцэйскую машыну. Прычыны і іншыя падрабязнасьці пакуль не вядомыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG