Суд Жлобінскага раёна прысудзіў 2 месяцы арышту на гаўптвахце Аляксандру Строкаву за ўдзел у пратэставых акцыях у 2020 годзе, калі яшчэ ён ня быў прызваны ў войска. Абвінавацілі яго ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК).
Справу разглядала судзьдзя Сьвятлана Рубахава.
Як адзначаюць праваабаронцы, Аляксандар, які знаходзіцца на вайсковай службе, абвінавачаны ў дзеяньнях, зробленых яшчэ ў той час, калі ён быў грамадзянскай асобай і жыхаром Жлобіна.